Перайсьці да зьместу

Лаяш Кошут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лаяш Кошут
па-вугорску: Kossuth Lajos
6 ліпеня 1848 — 13 жніўня 1849
14 красавіка 1849 — 11 жніўня 1849
Наступнік Артур Гёргеі
7 красавіка 1848 — 12 верасьня 1848
Наступнік Лаяш Бацьяні[d]
2 кастрычніка 1848 — 1 траўня 1849
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся19 верасьня 1802(1802-09-19)[1]
Памёр20 сакавіка 1894(1894-03-20)[2][3] (91 год)
Партыя
Адукацыя
Сужэнец Therese Meszlény[d][6][7][8]
Дзеці Фэрэнц Кошут[d] і Lajos Tódor Károly Kossuth[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Лаяш Кошут (па-вугорску: Lajos Kossuth) — вугорскі шляхціч, юрыст, журналіст, палітык, дзяржаўны дзяяч і прэзыдэнтам Каралеўства Вугоршчына падчас рэвалюцыі 1848—1849 гадоў[9]. Пры дапамозе свайго таленту ў аратарстве ў палітычных дэбатах і публічных прамовах Кошут, які паходзіць зь зьбяднелай шляхецкае сям’і, здолеў стаць рэгентам-прэзыдэнтам Вугоршчыны. Вядома, што род Кошут мае славацкае паходжаньне, а маці Лаяша паходзіла зь нямецкіх лютэранаў, сам Кошут зьяўляўся апантанным вугорскім нацыяналістам.

Навучаўся на юрыста ў Пэшце. Ягоныя выдатныя здольнасьці да палымяных прамоваў, а таксама здольнасьць хутка аналізаваць велічэзныя матэрыялы, здольнасьць гуляць на многіх псыхалягічных аспэктах, разам зь безумоўнай сумленнасьцю і непадкупнасьцю, зь першага году знаходжаньня ў Пэшце забясьпечылі маладому юрысту вядомасьць і салідную практыку. Аднак, сам Лаяша Кошут бачыў сваю будучыню толькі ў палітычнай дзейнасьці. Спробы заняць месца ў адміністрацыі ня мелі посьпеху, бо ягоныя радыкальныя дэмакратычныя і нацыянал-патрыятычныя перакананьні не віталіся аўстрыйскай адміністрацыяй. Тым ня менш, Кошут ўсё ж быў прызначаны дэпутатам арыстакратычнага парлямэнту Вугоршчыны, які месьціўся ў сучаснай Браціславе.

Пад уплывам рэвалюцыйных падзеяў у Парыжы Лаяш Кошут 3 сакавіка 1848 году заклікаў да рэвалюцыйных пераменаў у Аўстрыйскае імпэрыі, апэлюючы да сямнаццацігадовага эрцгерцагу Францу Ёзэфу. Пасьля здушэньня рэвалюцыі быў вымушаны зьехаць з краіны, вандруючы па Турэччыне, Ангельшчыне, ЗША і Італіі. Бронзавы бюст Кошута месьціцца ў Капітоліі.

  1. ^ а б https://somewhere.net
  2. ^ а б Lajos (Ludwig von) Kossuth // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ а б Lajos Kossuth // Store norske leksikon (бук.) — 1978. — ISSN 2464-1480
  4. ^ а б PIM identifier
  5. ^ а б Кошут Лайош // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  6. ^ Wurzbach D. C. v. Meszlény, Therese (ням.) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 17. — S. 471.
  7. ^ http://mek.oszk.hu/04400/04441/04441.pdf
  8. ^ https://archiv.katolikus.hu/ujember/Archivum/2006.02.19/1201.html
  9. ^ Kossuth, Lajos. The Encyclopaedia Britannica.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]