Перайсьці да зьместу

Гамафобія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гамафобія (ад стар.-грэц. Ὁμός — «падобны, аднолькавы», φόβος — «страх, боязь») — зборнае азначэньне для розных формаў нэгатыўнай рэакцыі на праявы гомасэксуальнасьці, а таксама на зьвязаныя зь ёю грамадзкія зьявы. Гамафобія разглядаецца ў афіцыйных міжнародных дакумэнтах Эўрапарлямэнту, а таксама некаторымі сацыялягічнымі інстытутамі ў адным шэрагу з расізмам, ксэнафобіяй, антысэмітызмам і сэксізмам[1].

Гамафобія можа даходзіць да забойстваў, тэрарыстычных актаў, інстытуцыяналізаваных сьмяротных прысудаў, як гэта адбываецца ў Аўганістане, Саўдаўскай Арабіі, Іране, Паўночнай Нігерыі, Маўрытаніі, Судане і Емэне або падчас гэнацыднага перасьледу нацысцкім рэжымам эўрапейскіх гомасэксуальных асобаў[2].

Гамафобія можа мець рознае паходжаньне, якое можа адрозьнівацца ў залежнасьці ад сацыяльнага і гістарычнага кантэксту. Гэта, у прыватнасьці, можа паўстаць з рэлігійных пазыцыяў, з культурных меркаваньняў аб сацыяльнай ролі палоў і сацыяльных нормаў, якія ідуць зь імі, з маральных меркаваньняў, якія прымаюць клінічныя меркаваньні ў якасьці апраўданьня (у мэдыцыне, асабліва ў псыхіятрыі, і ў псыхалёгіі), або з падаўленых гомасэксуальных жаданьняў[3].

Гамафобія звычайна азначае «варожае стаўленьне да гомасэксуальных асобаў, мужчынаў або жанчынаў»[4]. Упершыню панятак выкарыстаны ў Злучаных Штатах у пачатку 1970-х гадоў, гэты тэрмін потым зьявіўся ў францускамоўных слоўніках у канцы 1990-х гадоў для апісаньня «непрыманьня гомасэксуалізму», «сыстэматычнай варожасьці ў адносінах да гомасэксуалаў» або да «тых, хто праяўляе жаданьне, інтарэс да асобаў свайго полу або маеце зь імі сэксуальныя стасункі»[4].

Тэрмін «гамафобны» апісвае «таго, хто адчувае агіду да гомасэксуалаў» або, шырэй, «да людзей, практыкі або ўяўленіні якіх зьяўляюцца гомасэксуальнымі»[5].

Для некаторых аўтараў гэты тэрмін ахоплівае наагул нянавісьць да ўсёй ЛГБТК+-супольнасьці[6].

  1. ^ Janice P Richmond, Hugh McKenna. Homophobia: an evolutionary analysis of the concept as applied to nursing. Journal of Advanced Nursing 1998 28:2 362.
  2. ^ Arnaud Alessandrin (dir.) et Yves Raibaud, Géographie des homophobies, Armand Colin, 2013
  3. ^ Daniel Borrillo, L’homophobie, éds Presses Universitaires de France, 2000, p. 12.
  4. ^ а б Daniel Borrillo et Caroline Mécary, L’Homophobie, Paris, Humensis/Presses universitaires de France, coll. «Que sais-je?» (no 3563), 2019, 127 p.
  5. ^ Christophe Gentaz, «L’homophobie, préservatif psychique de la virilité?», La peur de l'autre en soi: du sexisme à l’homophobie, Montréal, VLB Éditions,‎ 1994 (ISBN 9782890055872)
  6. ^ Éric Fassin, L’Inversion de la question homosexuelle, Paris, Éditions Amsterdam, 2005.