Галоўная старонка
Выгляд
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
2 мая 2025 года
253 437 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Нямецкая мова — мова немцаў, аўстрыйцаў, ліхтэнштэйнцаў і большай часткі швейцарцаў, афіцыйная мова Германіі, Аўстрыі, Ліхтэнштэйна, адна з афіцыйных моў Швейцарыі, Люксембурга і Бельгіі. Адна з самых распаўсюджаных моў у свеце пасля кітайскай, арабскай, хіндзі, англійскай, іспанскай, бенгальскай, партугальскай, рускай і японскай. Нямецкая — адна з афіцыйных і рабочых моў Еўрапейскага саюза.
Належыць да заходняй падгрупы германскіх моў індаеўрапейскай сям’і (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Тэарэма Паскаля ўстанаўлівае важныя праектыўныя ўласцівасці канічных сячэнняў.
- Гідрастатычны парадокс заключаецца ў несупадзенні вагі вадкасці, налітай у пасудзіну, з сілай ціску на дно гэтай пасудзіны.
- У генах эўгленавых пратыстаў знойдзены інтроны III групы.
- На з’езд еўрапейскіх манархаў у Луцк прыбыло ў некалькі разоў больш людзей, чым насельніцтва горада.
- Пілігрымы прынеслі да абраза Маці Божай Чэнстахоўскай шматлікія ахвяраванні і дары.
- Тастамент апошняга з роду князёў Саламярэцкіх быў прызнаны несапраўдным.
- Ваенна-паветраныя сілы Катангі выкарыстоўвалі самаробныя авіябомбы з гранат і бутэлек.
Актуальныя падзеі
- Тэрарыстычны акт у Джаму і Кашміры выклікаў абвастрэнне інда-пакістанскага канфлікту. (22 красавіка)
- Памёр Папа Рымскі Францыск. (21 красавіка)
- Былы прэзідэнт Перу Альянта Умала прысуджаны да пазбаўлення волі за карупцыю. (16 красавіка)
- Здарылася караблекрушэнне на рацэ Конга паблізу горада Мбандака. (15 красавіка)
Дзень у гісторыі
- 1335: Атон Вясёлы з дынастыі Габсбургаў атрымлівае ад імператара Людвіга IV Карынтыю і паўднёвую частку Ціроля ў якасці лена.
- 1447: Вялікі князь Казімір IV Ягелончык выдаў прывілей, які пашыраў правы баяраў і даў пачатак запрыгоньванню сялян у ВКЛ.
- 1808: У Мадрыдзе пачалося паўстанне супраць войска Напалеона.
- 1889: Імператар Эфіопіі Менелік II падпісаў пагадненне аб дружбе з Італіяй і перадаў Эрытрэю пад італьянскі кантроль.
- 1945: Капітуляцыя берлінскага гарнізона перад савецкімі войскамі.
- 1975: Пачаўся выпуск аўтамабіля BMW E21.
- 1977: Трагедыя ў Крыжоўцы, сутыкненне пасажырскага цягніка «Гродна — Орша» з прыгарадным электрацягніком.
- 2014: У выніку супрацьстаяння ў Адэсе знішчаны лагер прыхільнікаў федэралізацыі Украіны.
Вікістужка
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.