Галоўная старонка
Выгляд
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
4 мая 2025 года
253 464 артыкулы на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Маргарэт Тэтчэр (1925—2013) — брытанская дзяржаўная дзяячка, якая займала пасаду Прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі з 1979 да 1990 года і была лідарам Кансерватыўнай партыі з 1975 да 1990 года. Першая жанчына, якая стала прэм’ер-міністрам еўрапейскай дзяржавы, а яе знаходжанне на пасадзе стала самым працяглым у 20 стагоддзі. Атрымаўшы мянушку «жалезная лэдзі», якая стала асацыявацца з яе бескампраміснай палітыкай і стылем кіраўніутва, яна ажыццявіла шэраг кансерватыўных мер, якія сталі часткай палітыкі так званага «тэтчэрызму».
Ці ведаеце вы, што…
- Біялюмінесцэнцыя з’яўляецца асобным выпадкам хемілюмінесцэнцыі.
- Неандэртальцы валодалі тэхнікай прадзення.
- У ведыйскай рэлігіі Адзіці выступае ўвасабленнем жаночага пачатку і мацярынства.
- Фламандскі картограф Герард Меркатар назваў свой збор карт у гонар міфічнага караля Лівіі.
- Пахавальная працэсія актрысы нямога кіно сабрала трыста тысяч чалавек.
- Часовы рабоча-сялянскі ўрад Украіны да пачатку 1919 года размяшчаўся ў Суджы.
- ЗША праз Балгарыю ў Беларусі набывалі супрацьтанкавыя ракеты для сірыйскіх паўстанцаў.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- На Пірэнейскім паўвостраве здарылася маштабнае адключэнне электраэнергіі. (28 красавіка)
- Здарыўся выбух у порце Шахід Раджаі каля Бендэр-Абаса (Іран). (26 красавіка)
- Тэрарыстычны акт у Джаму і Кашміры выклікаў абвастрэнне інда-пакістанскага канфлікту. (22 красавіка)
- Памёр Папа Рымскі Францыск. (21 красавіка)
Дзень у гісторыі
- 1471: Адбылася бітва пры Т’юксберы ў заходняй Англіі паміж войскамі Ланкастэраў і Ёркаў падчас вайны Пунсовай і Белай ружы.
- 1494: Экспедыцыя Хрыстафора Калумба адкрыла востраў Ямайка.
- 1626: Індзейцы прадалі галандцам Манхэтэн за агульны кошт 60 гульдэнаў.
- 1838: Дзеячы культуры выкупілі з прыгоннай няволі ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнку.
- 1886: Рабочыя арганізавалі дэманстрацыю на плошчы Хеймаркет у Чыкага.
- 1979: Маргарэт Тэтчэр заступіла на пасаду Прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі.
- 1990: Вярхоўны Савет Латвійскай ССР прыняў дэкларацыю аб аднаўленні незалежнасці Латвійскай Рэспублікі.
- 1995: Прыняты Закон «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».
- 2012: У Мінску ўпершыню адбыліся міжнародныя майстар класы, пад кіраўніцтвам Сокэ Кубота Такаюкі.
Вікістужка
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.